Страница 1 из 1

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 22:50
Zuncl
Прыгожы агляд у блоге тут [youtube][/youtube] Больш за год таму да мяне ў галаву прыйшла думка, а чаму б не зрабіць агляд на беларускай мове. Цэлы год я выношваў яе, і сёння якраз зоркі склаліся так, што пара рабіць агляд менавіта на беларускай мове. Сустракайце, агляд на вадкасці BY E-liquid. І калі ласка, моцна не лайцеся, усё бывае ў першы раз …
Прабачце мяне сябры расіяне, украінцы і іншыя, хто не разумее беларускай мовы, для вас я зрабіў пераклад у відэароліку (субтытры).
Увага: Усё напісанае ніжэй — з’яўляецца маім асабістым меркаваннем. Ваша ўспрыманне смаку можа адрознівацца ад майго. Фламастэры, яны розныя!
Вадкасці былі прадстаўлены для тэсту асабіста Уладзімірам і крамай Vape Mogilev, за што ім вялікі дзякуй.
Изображение Гэтую вадкасць вырабляе мой зямляк Уладзімір Карначык і прадае яе пад маркай BY E-liquid. Вытворчасць арганізавана ў маім родным горадзе Магілёве, гэта першае вядомае мне вытворчасць вадкасцi у рэспубліцы Беларусь. Мне будзе вельмі прыемна распавесці вам аб ўсіх лінейках і ўсіх смаках гэтай вадкасці.
У першай частцы агляду я спынюся на базавай лінейцы, якая называецца менавіта BY E-liquid. Гэтая вадкасць каштуе зусім нядорага, чым і падкупляе радавога парыльшчыка. І менавіта цяпер мы яе падрабязна разгледзім, а да астатніх лінеек вернемся ў наступным аглядзе. Изображение Усяго ў базавай лінейцы 30 розных смакаў, я спынюся толькі на 11 з іх. Аб’ём бутэлечак ўсяго 10 мл, але ў бліжэйшых планах будуць і бутэлечкі большага аб’ёму. На этыкетцы кожнай бутэлечкі вы знойдзеце ўсю неабходную інфармацыю. Колькасць нікаціну, папярэджаннi, назву вадкасці і гэтак далей. Изображение Асабліва адзначу, што ў кожнай бутэльцы наліта не 10 а 11 мілілітраў, калі быць больш скурпулёзным, то 10 мілілітраў і яшчэ 10 адсоткаў.
Колькасць нікаціну ў базавай лінейцы вадкасці можа быць 0, 6 або 12 міліграмаў на міллілітр. Сама вадкасць замяшаная на аснове з утрыманнем прaпiленглюколя і глiцырына па 45% і 10% вады.
А зараз пяройдзем да апісання кожнага смака паасобку.
Смакi вадкасцi BY E-liquid Чорная гарбата Изображение Узорны смак моцнай і якаснай чорнай гарбаты без цукру. Смак прыемны і правільны, не сыходзіць у бок зялёнай гарбаты і травы. Пах натуральны, ледзь масляністы. Пасмакоўе выдатнае, у меру вяжа, у меру даўкае, у меру гарчыць.

Вінаград Изображение Класічная Ізабэла. Смачная, салодкая, трохі алеістая. Смак выразны і ясны, без костачак і лісця. Пах крыху рэзкі, але вядомы нават з некалькіх метраў. Пасмакоўе с зусiм невялікім прысмам костачак. Выдатная вадкасць для аматараў вінаграда гэтага гатунку.

USA sigar Изображение Цыгарэтны тытунь, мне нагадўся смак Мальбара, але без негатыўнага прысмака. Ледзь попельная, трохі смалянiстая з прысмакам паперы. Пах тытунёва-цыгарэтны, а пасмакоўе ледзь жгучае, цыгарэтнае, смалянистае і доўгае.

Apple juice Изображение Разбаўленыя вадой сок з салодкіх яблыкаў гатунку «Штрыфель». Паху і пасмакоўя практычна няма, але цалкам гэта вельмі смачна і можна парыць хоць круглыя суткі.

RUM Изображение Упэўнены смак рому, хто хоць раз спрабаваў гэты напой ні з чым яго не зблытае. На мой густ не хапае «крэпасцi», але гэта асабліва асабістае. У цэлым смак прыемны і праўдападобны. Пах слаба алкагольны з нотамі карамелі і вядома рому. Пасмакоўе мяккае і нядоўгае.

Суніцы Изображение Свежая ягадка прама з градкі, салодкая і сакавітая. Няма ні намёку на горыч або прысмак лісця. Пах тонкі і прыемны, пасмакоўе ледзь з гарчынкай.

Журавіны Изображение Смак выспелых салодкiх журавін без лішняй кіслаты. Смак натуральны і ня скочваецца ў журавіны у цукры. Пах тонкі і вядомы (аж сліна вылучаецца). Пасмакоўе з невялікай кіслінкай. Добрая вадкасць на кожны дзень.

RY-4 Изображение Руянчык! Ачмуральна смачны Руян! Многія называюць яго проста каралельно-ванільны тытунцом, але правільны Руян нашмат шматгранней такога простага апісання. Гэта правільны, у мяне не хапае слоў і думак распавесці аб усіх тонкасцях смаку і паху! Адназначна вадкасць для душы і цела на кожны дзень.

Tab. simphony Изображение Адносна рэзкi, але духмяны з пяченькам тытунь. Пах сухі, ледзь пыльны, а пасмакоўе салодкае з невялікім прысмакам яблыка і цыгарэтнай смалы.

Зялёная гарбата Изображение Эталонны смак зялёнай гарбаты. Гэтую вадкасць можна парыць тыдзень без прыпынкаў і яна не надакучыць. Можна сказаць, што гэтая гарбата, смачней сапраўднай зялёнай гарбаты. Пах ўпэўнены, магчыма трохі пыльны, але можа гэта мне толькі здалося. Пасмакоўе выдатнае, у меру сухое і аддае гарбатай.

Чарніцы Изображение Усю раніцу вы правялі ў лесе збіраючы ягады, узнагародай вам стала поўнае вядзерца чарніц. Ніжнія ягады былі раздушаныя верхнімі, пусцілі сок і водар. Цяпер яе трэба есцi, есцi вялікай лыжкай! Менавіта такія адчуванні прыходзяць на розум ад смаку гэтай вадкасці, больш дадаць няма чаго. Неверагодна смачна!

У цэлым уся базавая лінейка BY E-liquid мне спадабалася. Яна танная і смачная, яе можна выкарыстоўваць як у баках, так і ў дрыпках, яе можна без боязі заліць у клiрамайзер. Смак і водар гэтай вадкасці застаюцца прыемнымі на любой прыладзе.

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:02
ZhenDOSer
Однозначно палец вверх :good:
Ой, прабачце :) Адназначна палец уверх :good:

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:10
Bo8ka
Zuncl писал(а):Источник цитаты Прабачце мяне сябры расіяне, украінцы і
i , i большасть беларусау :D .
Незнаёмых слоу хапае. Видаць, аутар памучауся нямала.

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:16
Вадимыч
Со всем уважением к автору... Может всё же на русском? :shock:

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:17
Zuncl
Вадимыч, :) да

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:19
AirFrance
P.S. может все-таки обзор на беларуском языке? :)

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:22
Zuncl
AirFrance, вот тут как раз или шашечки или ехать
Или Беларуская мова
Или Белорусский язык

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:24
Minols
прям премиум какой-то, а не жижи :D

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:25
ZhenDOSer
Вадимыч писал(а):Источник цитаты Со всем уважением к автору... Может всё же на русском? :shock:
Zuncl писал(а):Источник цитаты Вадимыч, :) да
эх, што ж вы так хутка здаяцеся?

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:28
Zuncl
ZhenDOSer, спокойствие, только спокойствие, как минимум вторая часть обзора будет на роднай мове.

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:29
Ночь
Жижи отличные,кто у нас брал их,возвращались за добавкой :)

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:29
Вадимыч
Затяжные праздники... :suicide: Очень сложно вспоминать школьную программу белАрусСкого языка:(

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:32
Bo8ka
Minols писал(а):Источник цитаты прям премиум какой-то, а не жижи
Аааа, так обзор про жижи был...

;)

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 07 янв 2016, 23:42
Testik38
+1. Снимаю шляпу сударь. Лично мне понравилась идея обзора, исполнение тоже достойное. Ну про жижи промолчу пожалуй.

Агляд вадкасцi BY Е-liquid

Добавлено: 08 янв 2016, 19:41
Kabaniska
Выдатны агляд на роднай мове. +

Отправлено с моего ZTE Geek через Tapatalk